В.Ландсбергіс: нам вешаюць локшыны пра бяспеку новых АЭС

З яго слоў, гэта абвяшчэнне псіхалагічнай атамнай вайны Літве. Ганаровы старшыня літоўскага Саюдзіса і еўрапарламентарый не верыць у тое, што на новых АЭС будзе іншая сістэма, не такая як у Чарнобылі.

“Ці яна бяспечнай, мы ўбачым пасля таго, як мы выжывем ці не выжывем. Тады няма каму будзе канстатаваць, бачыце, яны хлусілі!" — сказаў Вітаўтас Ландсбергіс у суботу ў сваёй прамове на з’ездзе Саюдзіса.

Са словаў еўрапарламентарыя, гэта запланаваныя дзеянні Расіі, якая хоча аказваць уплыў на дзяржаўнасць Літвы, а не займацца прадукаваннем электраэнэргіі, цытуе Ландсбергіса Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі