Віцебскія студэнты-платнікі паедуць у калгасы капаць бульбу

110830 Zybliuk Bulba.mp3

“200 чалавек на Рудакова, 90 чалавек на Вымна. Гэта будуць студэнты розных курсаў, усіх форм навучання. У нас прымусу няма. У нас усе добраахвотнікі”, — у прафкаме студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава каментуюць Еўрарадыё навіну аб накіраванні студэнтаў “на бульбу”.

Агулам на Віцебшчыне сёлета “на бульбу” пашлюць больш за 1400 студэнтаў. Як нечакана высветлілася, адпраўляюць нават платнікаў.

Больш за іншыя віцебскія ВНУ “на бульбу” накіруе студэнтаў Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

“450 чалавек у нас сёлета адпраўляецца: і платнікі, і бюджэтнікі — і тыя, і тыя паедуць. Да трэцяга курса ўсе студэнты. Мы здымаем цэлы курс, і цэлы курс едзе”, — расказвае Еўрарадыё кіраўнік студэнцкага прафкама Уладзімір Аўдачонак.

Пазбегнуць сельгаспрац студэнтам складана: “Уборка сельскагаспадарчай прадукцыі — справа патрэбная. А калі студэнт з нейкіх прычынаў не можа выехаць, то мы яго пакідаем на працу ўнутры Акадэміі… Тут патрэбныя працоўныя рукі”.

Магчыма, студэнты вернуцца з “бульбы” з залатымі гарамі? Летась мала каму ўдавалася за месяц працы ў палях зарабіць больш за 300 тысяч.

“У мінулым годзе 250-300 тысяч студэнты зараблялі. У залежнасці ад таго, колькі яны працавалі. У сярэднім за тыдзень студэнты зараблялі па сто тысяч”, — расказвае спадар Аўдачонак.

А што з вучобай? Усё проста. “У сувязі з выездам на працу адбываецца карэктаванне вучэбных планаў”, — тлумачаць Еўрарадыё ў Акадэміі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі