Варэйкіс: Брусэль не вызначыўся, ці запрашаць Лукашэнку на саміт у Вільню

Пра тое, што адзінства наконт запрашэння Аляксандра Лукашэнкі на саміт “Усходняга партнёрства” ў Вільні няма, Еўрарадыё паведаміў прадстаўнік Літвы ў ПАСЕ Эгідыюс Варэйкіс.

Эгідыюс Варэйкіс: “Канчатковага рашэння ў Брусэлі на сённяшні дзень няма. І я б яго не запрашаў, бо ў гэтым пытанні мы павінны весці сябе паслядоўна: калі не запрашалі некалькі гадоў таму, то што ўжо зараз? Праўда, мы вялі нефармальныя перамовы і не прыйшлі да адзінага меркавання: ці нам трэба прыкладаць усе намаганні, каб усе прыехалі (кіраўнікі краін-партнёраў праграмы “Усходняе партнёрства”. – Еўрарадыё), альбо проста зрабіць заяву: маўляў, гэта ваш шанец, але калі вы не прыязджаеце, то што вы скажаце сваёй краіне, сваім людзям?”

Нагадаем, што саміт у Вільні пройдзе сёлета 28 лістапада. Верагоднасць запрашэння беларускага кіраўніка вырасце, калі ўлады вызваляць усіх палітвязняў і рэабілітуюць іх. Тым не менш, літоўскі палітык не ўпэўнены, што Лукашэнка сам моцна жадае патрапіць на гэты саміт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі