Вайцюшкевіч: "Наступны канцэрт самі ведаеце калі" (фота+відэа)

120524 Rugajn Vaitu6kevi4.mp3

Творчую сустрэчу са Змітром Вайцюшкевічам хутчэй можна назваць канцэртам.

Спявак так даўно не выступаў перад мінскай публікай, што адбою ад замоваў песень проста не было. Ну і, натуральна, жарты, успаміны, думкі…

"Яны павінны разумець неабходнасць нашага існавання на сваёй зямлі, — філасофствуе Вайцюшкевіч наконт магчымых перамоваў з уладамі музыкаў з “чорнага спісу”. — Калі яны гэтага не разумеюць і яшчэ спрабуюць перашкаджаць, то я не лічу мэтазгоднымі нейкія перамовы. Гэта не мой узровень з імі сустракацца. Я павінен спяваць для гледачоў. А яны павінны, як нанятыя дзяржаўныя чыноўнікі, даць мне такую магчымасць. Больш нічога ад іх не патрабуецца".

Апошні канцэрт Вайцюшкевіча быў 8 сакавіка, пасля толькі падпольныя. Аднак музыка не спыняецца: на восень рыхтуе новы альбом на вершы польскага паэта Рафала Ваячка.

Ну, а наступны канцэрт… "Самі ведаеце калі будзе наступны канцэрт", — жартуе Зміцер і імправізуе: "Мы ў чорным спісе, краіна ганарыся".




Нагадаем, сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам адбылася ў межах праекту "Рок салідарнасць”. Дагэтуль аматары беларускага року мелі магчымасць сустрэцца з лідарам гурта Уліс Славам Коранем, Алесям Таболічам, Пітам Паўлавым. Наперадзе  —  сустрэча з Касяй Камоцкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі