Унук Аркадзя Куляшова: Лёва Би-2 мне не брат!

Шура Би-2 падчас прэс-канферэнцыі перад канцэртам гурта ў
Мінску, распавёў, што яго калега Лёва – ўнук беларускага паэта Аркадзя
Куляшова.

“У Лёвы,
дзякуючы яго дзеду, Аркадзю Куляшову, вядомаму беларускаму паэту, была дома
багатая бібліятэка. Я перыядычна ў яго тырыў кніжкі і прыносіў настаўніцы па
беларускай як хабар”
, – прыводзіць словы гітарыста БелаПАН.

Лідар фолк-гурта "Ліцвіны" Уладзімір Бербераў, якому Аркадзь
Куляшоў
дакладна прыходзіцца дзедам, пералічыў для Еўрарадыё ўсіх унукаў
знакамітага пісьменніка.

Уладзімір
Бербераў:
"Унукаў я
магу пералічыць усіх. Я самы старэйшы. Пасля ёсць Мікалай Уладзіміравіч
Куляшоў, далей Зміцер Уладзіміравіч і апошні Аркадзь Аляксандравіч. Больш
ніякіх унукаў Куляшова, калі не казаць пра ўнучак, не існавала. Калі гэты Лёва
не псеўданім кагосьці з пералічаных асоб, то гэта жарт".

Сапраўднае імя Лёвы Би-2 – Ягор Міхайлавіч Бортнік! Атрымліваецца, што Шура... пажартаваў?!

"Шчыра
кажучы, гэта, напэўна, жарт, але дакладна не ведаю",

адказвае на наша пытанне прэс-сакратар “Би-2” Марыя
В'югіна.

А гэта Аркадзь Куляшоў.

Усё ж такі нечым яны падобныя!