Akute — зноў гурт года, а Паліну Рэспубліку адкрылі яшчэ раз

130301_ma6a_um.mp3

Інтрыга
круцілася вакол Akute і “Серебряной Свадьбы”. Менавіта яны апынуліся лідарамі галасавання 51 "акадэміка", якія дапамагалі парталу Ultra-Music падвесці музычныя вынікі 2012
года. Гэтыя каманды і забралі галоўныя ўзнагароды. “Серебряная Свадьба” напісала “Песню года” і “Альбом года”, а Akute сталі “Гуртом года”. Да гэтага магілёўскі гурт стаў гуртом 2012 па версіі Еўрарадыё на фестывалі "Даём рады" і атрымаў званне "Герояў года" ад Тузіна Гітоў.

Аляксандр Багданаў атрымлівае ўзнагароду за гурт "Серебряная Свадьба"

“Мы ўвогуле сышліся ў адным калектыўным меркаванні, што прэміі — гэта не вельмі добрая форма заахвочвання музыкаў і
правядзення мерапрыемства,
  выказвае пазіцыю гурта “Серебряная Свадьба” яе дырэктар Аляксандр Багданаў. — Таму што
гэта меранне “піськамі” несумяшчальнага. Як можна параўноўваць
Akute і
“Серебряную Свадьбу”?! Гэта зусім розныя культурныя прадукты. Няма канкрэтных
крытэрыяў, па якіх можна іх параўноўваць. Таму гурт “Серебряная свадьба” сёння
не тут, бо лічыць прэміі не надта станоўчым мерапрыемствам”.


Відавочна, што
стаміліся быць “героямі года” і Akute,
якія сыгралі падчас свайго караценькага (па тэхнічных прычынах) сэту выдатны
кавер на песню Ulis. І
якія ўжо трэці раз за апошнія 2 месяцы ўздымаюцца на сцэну за галоўнай ўзнагародай.

Вячаслаў Радзівонаў узнагароджвае Akute

“Ды нам усё роўна! нечакана заяўляе Раман
Жыгараў
. Нам бы зрабіць нармальня песні, каб яны нам самім падабаліся! Усё астатняе  не наша справа. Натуральна,
што прыемна. Аднак пакуль не будзе нашага ўласнага задавальнення ад запісу
ніфіга не будзе. Зараз дайшло да таго што мы гэта робім у Кіеве!”  


Больш аптымістычна
глядзяць на рост і якасць музычных прэмій журналісты.

“Ясна, што заўжды будзе суб’ектыўнасць, і ясна, што
ніколі не будзе згодных цалкам з вынікамі
,
мяркуе рэдактар партала Tuzin.fm Сяргей
Будкін
, які атрымаў прэмію UMA за праект "Тузін. Немаўля" Але мне здаецца, што гэта толькі на карысць:
калі больш намінантаў, калі больш прэмій, то гэта да лепшага
. Таму што, калі была адна “Рок-каранацыя”, і ўсе вакол яе спрачаліся, то тут будуць спрэчкі вакол 4-6 прэмій, якія мы маем цяпер. А гэта толькі на пазітыў для
беларускай музыкі і беларускіх музыкаў”
.

"Адкрыццё года" Паліна Рэспубліка


На думку
каардынатара сайта Experty.by Змітра Безкаравайнага, прэмія Ultra-Music Awards гэта частка станоўчага
працэсу развіцця беларускай музыкі:

“У нас вялікая уплывовая прэмія кшталту “Грэмі” немагчымая,
таму што наша незалежная музычн
aя сцэна яшчэ будуецца.
Яшчэ ў пэўнай ступені беларуская музыка лічыцца ў масах
крыху маргінальнай. Паступова яна пазбаўляецца гэтага статусу праз пэўных
лідараў праз “Серебряную Свальбу”, праз “Троіцу”, праз “Ляпісаў”, але гэты
працэс займае шмат часу, каб менавіта сваю музыку людзі лічылі асноўный ці хаця
б роўнай адносна да заходняй і усходняй”.

Спецыяльны прыз ад студыі Zvukiby.by — "Аддис Абеба"


Магчыма, у тым ліку
і па гэтай прычыне рэдакцыя Ultra-Music
вырашыла адмовіцца ад замежных намінацый, якія вызначала ў мінулыя гады.

“Пакуль няма такіх грошай, каб запрашаць кагосьці з-за
мяжы. А можа і не трэба,

падсумоўвае вынікі цырымоніі кіраўнік Ultra-Music.com Вячаслаў Радзівонаў. Можа
як раз трэба рабіць стаўку на сваіх музыкаў, паказваць іх як мага больш. Мы
зараз паклікалі некалькі гуртоў, якія насамрэч мала вядомыя шырокай аўдыторыі.
Aле
з нашай дапамогай, спадзяюся, яны знойдуць н
oвага
слухача. Гэта добра і ім, і нам, і ўсім”.

"Ultra-хіт" — ZM99 "На ниточке"


Такім чынам,
музычныя вынікі 2012 года амаль падведзеныя.
У сярэдзіне сакавіка кропку паставіць прэмія Experty.by. Пазл амаль складзены.

Зміцер Безкаравайны радуе Паліну Рэспубліку сур'ёзнай узнагародай — "Адкрыццё года"

 

Сяргей Філімонаў абвяшчае "Падзею года" "Тузін. Немаўля"

 

Спецыяльны прыз радыё АНТ "Дебют года" — Nizkiz

 

Гурт Irdorath вядучыя цырымоніі Валера Асіпчык і Рыгор Пятровіч Белка прадставілі, як "аматараў творчасці Ірыны Дарафеевай і Аляксандра Саладухі"

 

Прадстаўнікі радыё АНТ паводзіліся сябе на сцэне так, нібыта знаходзяцца ў сваёй студыі

 

Аглядальнік "БелГазеты" Таццяна Заміроўская аб'яўляе "Альбом года"

 

Брэсцкі гурт Plum Bum уладальнікі адразу двух спецпрызоў

 

Akute не дайгралі хвілінаў 15 — выйшаў час, адведзены на Ultra-Music Awards