Канавалаў і Кавалёў расстраляныя (дакумент)

Магчыма, Кавалёў быў расстраляны ў той самы дзень, калі пра адмову ў памілаванні паведаміла дзяржаўнае тэлебачанне. Бо на наступную раніцу адвакату Станіславу Абразею паведамілі, што Кавалёва этапавалі з СІЗА КДБ, дзе ён знаходзіўся ўвесь час.

Як стала вядома парталу TUT.by Дзмітрыя Канавалава расстралялі таксама.

Відэа якое не дазволілі адвакату паказаць у судзе. Глядзець!

Маці і сястра Кавалёва сустрэліся з ім 11 сакавіка ў СІЗА, 14-га стала вядома, што яго не памілавалі.

Варта нагадаць, што на разглядзе ў камітэце ААН па правах чалавека знаходзіцца скарга, якую накіравалі сваякі Кавалёва. Камітэт прасіў беларускія ўлады не выконваць смяротны прысуд пакуль яна не будзе разгледжаная. Праваабаронца Людміла Гразнова лічыць, што гэта можа выклікаць чарговы скандал.

"Расстрэлы, якія праходзяць, пакуль камітэт разглядае скаргу, адбываюцца спецыяльна, каб справакаваць канфлікт. Вось толькі каму гэта трэба?" — гаворыць Гразнова.

Таксама адвакат Кавалёва некалькі дзён таму планаваў накіраваць у Вярхоўны суд наглядную скаргу.

Апошнімі расстралянымі, у каго скаргі ляжалі ў Камітэце ААН па правах чалавека, былі Грышкаўцоў і Бурдыка з Гродна. Прысуд выканалі ў час калі камітэт разглядаў іх скаргі.

Лісты смяротніка Ўладзіслава Кавалёва дадому

Уласнае расследаванне Еўрарадыё:па віцебскіх слядах беларускіх тэрарыстаў


Жыццё Улада Кавалёва да і пасля тэракту: як жыў Кавалёў да тэракта і пра што піша ў лістах з СІЗА


Што кажуць сябры і калегі пра Дзмітрыя Канавалава?

Тэракт у мінскім метро адбыўся 11 красавіка 2011 года. У выніку 15 чалавек загінулі, сотні атрымалі раненні. Асноўным абвінавачваным па справе праходзіў Зміцер Канавалаў, які, як прызнаў суд, зрабіў выбуховую прыладу, прынёс у метро і прывёў у дзеянне. Уладзіслаў Кавалёў, па дадзеных суда, ведаў пра падрыхтоўку да тэракту, але не паведаміў у міліцыю. Следства таксама абвінаваціла абодвух фігурантаў справы ў здзяйсненні выбухаў у Мінску ў 2008 годзе і Віцебску ў 2005 годзе, у выніку якіх пацярпелі дзясяткі людзей. 

Абодва падсудныя часткова прызналі віну, аднак Кавалёў пазней заявіў, што агаварыў сябе пад ціскам. Пасля вынясення смяротнага прысуду ён падаў прашэнне аб памілаванні.