Уладзімір Шанцаў абскарджвае папярэджанне за Народны сход

Сваю заяву сябра магілёўскага аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу падаў у абласную пракуратуру.

Шанцаў лічыць, што папярэджанне яму вынеслі незаконна. Сцвярджэнні пракурора Сніткова ён называе галаслоўнымі і нічым не падмацаванымі. На яго думку, улада імкнецца сарваць Народны сход.

Нагадаем, што 6 кастрычніка Шанцава афіцыйна папярэдзілі пра недапушчальнасці дзеянняў, якія могуць парушыць нормы закона “Аб масавых мерапрыемствах”. У выпадку парушэнняў актывіст можа быць прыцягнуты да адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі