Украінцы незаконна высякаюць беларускія лясы

Яны незаконна спрабавалі ўвезці на тэрыторыю Украіны беларускую драўніну. Аб гэтым паведамляюць "Валынскія навіны".

Усе затрыманыя з'яўляюцца жыхарамі прыгранічных вёсак Валынскай вобласці. На тэрыторыю Беларусі яны траплялі па спрошчаным рэжыму. Такая масавая незаконная дзейнасць ужо паставіла пад пытанне існаванне дамовы аб спрошчаным пераходзе ўкраінска-беларускай мяжы.

Гэтая дамова была падпісана 6 ліпеня 2011 года. Паводле яе, права заходзіць на беларускую тэрыторыю ў ягады і грыбы атрымалі жыхары некалькіх прыгранічных украінскіх вёсак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі