У Змітра Дашкевіча пагоршыўся стан здароўя

У сваім апошнім лісце палітвязень напісаў, што “праз моцныя болі ў шыі гадзінамі не мог увогуле рухацца”. Паводле Змітра, турэмныя лекары калолі яму антыбіётыкі, і гэта часова дапамагло. Але няма гарантыі, што хвароба зноў не вернецца, сказала Наста Дашкевіч у інтэрв’ю Радыё Свабода.

Жонка палітвязня звязвае гэта з са стрэсамі ад знаходжання за кратамі, бо наўрад ці Зміцер мог прастыць. Наста таксама згадала, што летась у мужа быў такі самы прыступ, калі ён знаходзіўся ў глыбоцкай калоніі. Тады адміністрацыя турмы не дазволіла перадаць для вязня пэўныя лекі. Але ёсць надзея, што ў гродзенскай турме такіх праблем не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі