У Венесуэле выкралі беларускага дыпламата

Гэту інфармацыю парталу TUT.by пацвердзілі дзве крыніцы. Па іх звестках, у Каракасе выкралі консула амбасады Беларусі Аляксандра Шкатулава, інцыдэнт адбыўся ў ноч з чацвярга на пятніцу.

Злачынцы здзейснілі гэтак званае “экспрэс-выкраданне”, вельмі распаўсюджанае ў Венесуэле. Ахвяру захопліваюць проста на вуліцы і ўтрымліваюць цягам некалькіх гадзінаў. За гэты час трэба даць выкуп, іначай злачынцы не адказваюць за свае дзеянні. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларуса вызвалілі дзякуючы выкупу.

Аляксандр Шкатулаў перажыў шок, але цяпер пачуваецца нармальна. МЗС Беларусі пакуль не пракаментаваў гэту інфармацыю. Дарэчы, падобныя здарэнні не рэдкасць для Венесуэлы. Месяц таму невядомыя напалі на консула Чылі, паранілі яго з агнястрэльнай зброі, збілі і абрабавалі. У 2009 годзе быў забіты 35-гадовы перакладчык “Беларуснафты”, які прымаў удзел у перамовах беларускай дэлегацыі з холдынгам “Петролеас дэ Венесуэла”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі