Дзень беларускай Вікіпедыі ў Варшаве (фота)

Беларусы і палякі, якія хочуць зрабіць беларускую Вікіпедыю больш аб’ёмнай, канкуруюць паміж  сабой у колькасці дададзенага ў энцыклапедыю матэрыялу.

Спачатку арганізатары імпрэзы Томаш Бладынец і Марэк Стэльмашэк з Вікіпедыі Польшча расказалі пра прынцыпы дзейнасці электроннай энцыклапедыі і розныя цікавосткі, з ёй звязаныя.

Пасля гэтага распачалася акцыя па напісанні артыкулаў у беларускую Вікіпедыю. Тэмы можна выбраць любыя, адзіны крытэр — яны павінны быць на беларускай мове. Большую частку з іх будуць складаць пераклады на беларускую мову матэрыялаў Вікіпедыі на польскай ці рускай мовах.
 
Усе ўдзельнікі акцыі атрымаюць падарункі ад “Таварыства Вікімедыя Польшча”. Пераможца будзе вызначаны па аб’ёме дададзенай інфармацыі ў беларускую Вікіпедыю — хто напіша болей, той і выйграў.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла “Беларуская Нацыянальная Памяць” , “Таварыства Вікімедыя Польшча” і Томаш Бладынец.