У Рызе сутыкнуліся аўтамабілі прэзідэнта і спікера парламента Латвіі

Як паведамляе БЕЛТА, у Рызе адзначаліся 21-я ўгодкі ўзвядзення барыкадаў. Галоўныя службовыя асобы Латвіі накіраваліся да помніка Свабоды, каб ускласці кветкі. Менавіта каля яго і сутыкнуліся службовыя аўтамабілі прэзідэнта краіны Андрыса Берзіньша і спікера сойма Солвіты Аболціні.

У момант аварыі старшыня парламента знаходзілася ў аўтамабілі. А кіраўнік дзяржавы ўжо выйшаў са сваёй службовай машыны. У выніку аварыі ніхто не пацярпеў.

На месцы здарэння быў складзены пратакол аб аварыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі