У рэйтынгу свабоды слова Беларусь апусцілася на 193 месца

Рэйтынг апублікаваны 1 траўня. Усяго ў спісе 197 краін. У васьмёрку самых праблемных дзяржаў увайшлі Іран, Куба, Паўночная Карэя, Туркменістан, Узбекістан, Экватарыяльная Гвінея і Эрытрэя, паведамляе БелаПАН. У гэтых краінах незалежных СМІ або няма, або яны амаль не могуць функцыянаваць, прэса даносіць меркаванне рэжыму, доступ грамадзян да непрадузятай інфармацыі вельмі абмежаваны, а іншадумцы падаўляюцца шляхам арыштаў,
катаванняў ды іншых рэпрэсіяў.

Што да найбольш свабодных краін, то першае месца ў рэйтынгу займае Нарвегія разам з Фінляндыяй і Швецыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі