У Полацкім раёне прайшоў фестываль бульбы

Фэст адбыўся 23 ліпеня ў аграгарадку Кушлікі на базе аднайменнага сельгаспрадпрыемства. Мясцовыя жыхары, а таксама госці свята сталі удзельнікамі шматлікіх вясёлых конкурсаў і забаў, звязаных з бульбай. Удзельнікі фкстывалю таксама спявалі песні, прыпеўкі, расказвалі прымаўкі і прыказкі, прысвечаныя гэтай насамрэч культавай для Беларусі культуры.

Апагеем свята стаў конкурс сярод гаспадынь на самую смачную і прывабную страва з бульбы па бабуліным рэцэпце. Прыняць удзел у дэгустацыі і выказаць сваё меркаванне змаглі ўс жадаючыя. Незадаволеных не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі