У Пінску можна пачуць аўтэнтычную лютню

Ансамбль “Сальтарэла”, у якім удзельнічаюць вучні пінскай дзіцячай музычнай школы, часам дае цудоўныя канцэрты з музычных твораў XVI і XVII стагоддзяў. У рэпертуары калектыва ёсць і кампазіцыі з “Полацкага сшытку”.

Кіраўнік ансамблю Юрый Дубнавіцкі сам вырабіў лютні, на якіх граюць юныя музыкі. Ён дасканала вывучыў працэс вытворчасці рэдкага інструмента. Дарэчы, у пінскай музычнай школе працуе ці не адзіны ў Беларусі клас лютні.