У Пінску адрамантуюць былы касцёл Карла Барамея

Рамонт былога касцёла Карла Барамея ў Пінску абмяркоўваўся на сэсіі Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў, піша “Полесская правда”. Дэпутаты пастанавілі, што частка прыбыткаў ад турыстычных паслуг пойдзе на аднаўленне культурна-гістарычных каштоўнасцяў Брэстчыны.

Касцёл святога Карла Барамея быў пабудаваны ў Пінску ў 1782 годзе. Ад пачатку ён належаў каталіцкаму ордэну манахаў-камуністаў. За савецкім часам касцёл быў занядбаны. 20 год таму яго аднавілі і размясцілі ў ім канцэртную залу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі