У пенсіянера Самашкі знайшлі залатыя манеты на мільёны долараў
Незвычайны выпадак адбыўся ў амерыканскім гарадку Карсан-Сіці ў штаце Невада.
У гаражы памерлага пенсіянера Вальтэра Самашкі знайшлі скрыні ад патронаў, а ў іх — тысячы залатых манет. Іх кошт ацэньваецца ў 7,5 мільёны долараў.
Як паведамляе Associated Press, Самашка жыў вельмі сціпла і нішто не паказвала на тое, што ён — мільянер. На рахунку ў яго было толькі 1200 долараў. Удалося высветліць, што залатыя манеты на працягу дзесяцігоддзяў купляла маці Вальтэра Самашкі.
Багацце падпольнага мільянера дастанецца яго стрыечнай сястры, якую з цяжкасцю адшукалі мясцовыя ўлады.

Фота — АР