У Мінску прайшла акцыя супраць смяротнага пакарання (фота)

Акцыя адбылася каля памятнага знаку ахвярам выбуху ў метро 11 красавіка 2011 года. Людзі падыходзілі да знаку, запальвалі свечкі і ўскладалі кветкі.

На месцы падзеі прысутнічала каля 20 журналістаў і мноства міліцыянтаў, у тым ліку і кіраўніцтва гарадской міліцыі. За тымі, хто прымаў удзел у акцыі, адразу ж накіроўвалася некалькі "людзей у цывільным". На вачах у карэспандэнта Еўрарадыё дзве дзяўчыны спрабавалі схавацца ад міліцыянтаў у "МакДональдсе", але міліцыянты пайшлі за дзяўчатамі і туды.

Усіх хто прыходзіць са свечкамі і кветкамі, міліцыянты здымаюць на відэакамеры. Затрымных людзі ў цывільным адводзілі ў сінія мікрааўтобусы. 

Нагадаем, акцыя была выкліканая паведамленнем пра тое, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі