У Мінск едзе The Rasmus!

23 верасня з грандыёзным шоў Мінск наведае культавы фінскі гурт The Rasmus. Канцэрт адбудзецца ў межах маштабнага сусветнага туру каманды, які музыкі зладзілі ў падтрымку апошняга альбома “The Rasmus”.

“Квіткі паступяць у продаж у панядзелак 11 лютага і будуць распаўсюджвацца цалкам праз сайт ticketpro, — распавядае арганізатар канцэрту Аляксандр Образаў. — Кошты — ад 400 да 600 тысяч. 400 — танцпол, 600 — фанзона”. 

Апроч новых песень музыкі выканаюць і свае лепшыя творы. Канцэрт пройдзе ў Мінскім Палацы спорту. Нагадаем, The Rasmus стаяць у адным шэрагу з Apocalyptica, Nightwish і HIM, як адзін з самых паспяховых фінскіх гуртоў. У свеце прададзена больш за 3,5 мільёнаў копій іх альбомаў, а самі музыкі – уладальнікі незлічоных музычных прэмій і ўзнагарод.

Фота: www.zaycev.fm 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі