У Мінгарвыканкам падалі заяўку на святкаванне Дня Волі

Подпісы пад заяўкай паставілі прадстаўнікі Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Раманоўскі, руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч і сябра аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі.

Па словах старшыні Партыі БНФ Янукевіча, чыноўніца Мінгарвыканкама прыняла заяўнікаў вельмі прыязна. Яна нават паведаміла нумар тэлефона, па якім ім праз некалькі дзён паведамяць пра адказнага за разгляд заяўкі.

Нагадаем, што збор удзельнікаў шэсця сёлета запланаваны каля Батанічнага сада. Звычайна ён ладзіўся каля Акадэміі навук. У каментары Еўрарадыё Аляксей Янукевіч патлумачыў прычыну:

Янукевіч: "На Акадэміі зараз вядуцца нейкія будаўнічыя альбо рамонтныя працы. Частка плошчы агароджаная. На гэты момант адсутнічае інфармацыя, ці будуць гэтыя працы скончыныя да 24 сакавіка. Калі гэтыя працы яшчэ будуць працягвацца, гэта можа стаць падставай для адмовы. Мы пашукалі іншую пляцоўку ў цэнтры горада. Разам з тым, каб яна была неканфрантацыйнай, каб на яе быў, на нашу думку, шанец атрымаць дазвол. І, адпаведна, выбралі месца каля Батанічнага сада".

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі