На станцыях паставяць датчыкі, каб пабочныя не хадзілі пасля закрыцця метро
У кіраўніцтве мінскага метрапалітэну прайшла нарада, дзе абмяркоўвалі меры бяспекі.
Па звестках агенцтва "Мінск-Навіны", на наступным тыдні ўваходныя групы станцый метро абсталююць запорнымі прыладамі. Дзякуючы ім дзверы будзе немагчыма адкрыць простым ключом ці іншым прыстасаваннем.
Неўзабаве на ўваходах на станцыі таксама ўсталююць датчыкі, якія стануць сігналізаваць, калі на станцыю пасля заканчэння руху цягнікоў пройдуць пабочныя людзі.
Нагадаем, некалькі дзён таму група мінчукоў уначы прайшла на станцыю метро "Маскоўскую" і вывесіла відэаролік у інтэрнэт. Прадстаўнікі МУС абвясцілі, што ўзнагародзяць гэтых юнакоў за выяўленую халатнасць работнікаў метрапалітэну.