У Магілёве з-за снегу абваліўся дах склада прадпрыемства (відэа)

Як паведамляе БелаПАН, раніцай 8 красавіка праламіліся і абрынуліся чатыры бетонныя пліты на даху склада ААТ "Галантарэя". Склад "Галантарэі", дзе адбыўся інцыдэнт, размешчаны паміж двума іншымі складамі, аднак па вышыні ён крыху ніжэйшы. Таму туды намяло шмат снега, які ў апошнія тыдні значна пацяжэў, калі пачаў раставаць. Дождж, які прайшоў у выходныя, таксама ўзмацніў нагрузку на дах. Між тым, на ім і раней ужо была прыкметная расколіна.

Сёння раніцай чатыры бетонныя пліты зваліліся на будматэрыялы. Пераважна пацярпела абліцовачная плітка, якая належыць прадпрыемствам гандлёвага дома "Керамін". Папярэдняя шкода ад абвалу склала каля 1,5 мільярда рублёў.

Фота — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі