У Магілёве адзначылі ўгодкі атрымання Магдэбургскага права

Арганізатарам выступіла грамадская ініцыятыва "Грамадскі магістрат", перадае БелаПАН. За некалькі дзён да свята "Грамадскі магістрат" вызначыў "Чалавека 2012 года" і "Падзея 2012 года" ў Магілёве. У першай намінацыі быў адзначаны праваабаронца Барыс Бухель. "Падзеяй года" стала набыццё Музеем гісторыі Статута ВКЛ.

Таксама падарункі атрымалі тры чалавекі, якія напісалі самыя цікавыя эсэ пра будучыню Магілёва. Закончылася вечарына канцэртам вядомага музыкі Змітра Вайцюшкевіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі