У Магілёве 62-гадовы пенсіянер падарваў гаўбец

Здарэнне адбылося каля аднаго з дамоў па Віцебскім праспекце. Ад выбуху ніхто не пацярпеў. Ударнай хваляй было разбіта шкло ў двух пакоях. Пенсіянер затрыманы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле “Хуліганства”.
Мужчына быў ужо судзімы за вымагальніцтва і пагрозу забойства, паведамляе сайт магілёўскай абласной міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі