У Лондане прайшло закрыццё ХХХ летняй Алімпіяды (фота)

Алімпійскі агонь згас у 23.59 паводле мясцовага часу (у 1.59 паводле мінскага). Алімпійская паходня складалася з 205 пялёсткаў — па колькасці краін-удзельніц. Спартовыя дэлегацыі забяруць гэтыя пялёсткі з сабой, адзначае БелаПАН.

За 16 дзён спаборніцтваў было разыграна 302 камплекты ўзнагародаў. У неафіцыйным медалёвым заліку Беларусь заняла 23-е месца (па колькасці ўзнагародаў — 18-е). На рахунку нашых спартоўцаў 13 медалёў — тры залатыя, пяць срэбраных і пяць бронзавых.

Наступная Алімпіяда пройдзе ў 2016 у бразільским горадзе Рыа-дэ-Жанэйра. На закрыцці спартовага свята ў Лондане бразільцы правялі прэзентацыю сваёй краіны з удзелам легендарнага футбаліста Пеле.

Галоўны стадыён Гульняў-2012

Для некага гэта Алімпіяда была няўдалай, для некага шчаслівай. Але ўсе пакідалі Лондан ў выдатным настроі.

Атлеты з Партугаліі дэманстравалі свае нацыянальныя танцы.

А нехта, напэўна, знайшоў сваё каханне...

Хэдлайнерамі канцэрта выступілі Queen, The Who, Muse, Kaiser Chiefs, Spice Girls і іншыя брытанскія славутасці. На фота: гітарыст Queen Браян Мэй і спявачка Джэсі Джэй.

Саксафаніст Pet Shop Boys увогуле ўзляцеў над алімпійскай арэнай.

Kasier Chiefs у чарговы раз прадэманстравалі сваю любоў да розных машын, матацыклаў і іншай рухомай тэхнікі.

Вікторыя Бэкхам і Джэры Халіўэл адмыслова для Алімпіяды праспявалі разам хіты Spice Girls.

А вось родных братоў Гэлахераў не памірыла нават такая падзея як Алімпіяда. Таму замест рэюніан Oasis Ліам выступіў са сваім праектам Beady Eye.

"Дзядулі" The Who прадэманстравалі, што да пенсіі ім яшчэ далёка.

Да гурта Muse сёлета асаблівая ўвага: Мэцью Бэламі і кампанія сталі аўтарамі гімна Гульняў у Лондане.

DJ Fatboy Slim 

Будучая сталіца Алімпіяды - Рыа-дэ-Жанэйра. Бразільцы паказалі ў Лондане сваё шоў.

Выйшаў і легендарны Пеле. Бразільцы зноў не здолелі выйграць Алімпіяду - ужо 60 год запар. Магчыма, у Рыа-дэ-Жанэйра дапамогуць родныя сцены!?

Мэру бразільскага горада перадалі алімпійскі сцяг і...

Прагрымеў шыкоўны феерверк!

Фота: Getty Images, АР, Reuters 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі