У Лепелі ўсталююць скульптуру беларускага Цмока

Як паведамляе сайт tio.by, на стварэнне скульптуры Цмока натхнілі шматлікія паданні пра тое, што гэтыя істоты жылі ў Лепельскім возеры. Такую легенду нават зафіксаваў у сваім творы “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” Уладзімір Караткевіч. Паводле Караткевіча, аднойчы ў возеры за адну ноч загінулі ажно 40 цмокаў. Дарэчы, на помніку плануецца змясціць цытату з Караткевіча пра лепельскіх цмокаў.

За тое, каб Цмок стаў турыстычным брэндам Лепеля, актыўна выступае мясцовы журналіст Уладзімір Шушкевіч. Таксама Цмока актыўна прасоўвае кампанія “Будзьма беларусамі”, якая цяпер ладзіць цэлы праект “Маршрут беларускіх цмокаў”, дзе Лепель займае адное з цэнтральных месцаў.

Макет Цмока ужо распрацаваў скульптар Леў Аганаў, чый помнік Льву Сапегу ўжо стаіць у Лепелі. Супраць пакуль што выступаюць толькі прадстаўнікі духавенства.

Фота — tio.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі