У кіраўніцтве справамі прэзідэнта абвяргаюць арышт экс-кіраўніка

Паведамлялася, нібыта новы кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман звінаваціў свайго папярэдніка ў масавых парушэннях пры будаўніцтве беларускіх аб'ектаў у Сочы.

Таксама паведамлялася, быццам намеснік Мікалая Корбута ўчыніў спробу суіцыду на працоўным месцы, аднак застаўся жывы і трапіў у лякарню.

У Кіраўніцтве справамі, аднак, журналістам інтэрнэт-газеты "Салідарнасць" абверглі гэтую інфармацыю. Па словах супрацоўніцы, якая назвалася сакратаром, ні першае, ні другое не адпавядае праўдзе.

Фота — grodnonews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі