У Гданьску адзначаць гадавіну нараджэння Янкі Філістовіча

Адным з арганізатараў адзначэння выступіла “Беларуская Нацыянальная Памяць”. Як распавёў Еўрарадыё кіраўнік арганізацыі Анатоль Міхнавец, у праграму святкаванняў уваходзіць сустрэча з беларускай грамадой і ўдзел у вечарыне, арганізаванай Беларускім культурным таварыствам “Хатка”.

Гданьск не выпадкова абралі месцам святкавання. Тут дагэтуль жыве сястра Філістовіча — Серафіма. Сустрэча з ёй таксама уваходзіць у планы актывістаў арганізацыі.

Нагадаем, што Янка Філістовіч— беларускі грамадска-палітычны дзеяч на эміграцыі, удзельнiк антысавецкага руху ў Беларусі, публіцыст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі