У Фінляндыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

Калі ні адзін з іх не зможа сёння набраць больш за 50% галасоў, 5 лютага пройдзе другі тур галасавання. У ім прымуць удзел два прэтэндэнта, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у першым туры.


Па апытаннях грамадскай думкі, найбольш папулярным кандыдатам з'яўляецца былы міністр фінансаў і экс-спікер парламента Саўлі Ніініста. Нягледзячы на тое, што за апошнія тыдні яго рэйтынг знізіўся да 29%, ён па-ранейшаму застаецца лідарам.

Шансы выйсці ў другі тур маюць таксама лідар "Зялёных" Пека Хаавіста, цэнтрыст Паава Вяюрунен і Ціма Сойні ад нацыяналістычнай партыі "Праўдзівыя фіны", паведамляюць інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі