У Драгічынскай школе скралі сухія каноплі з гербарыя
У крадзяжы падазраюць мясцовага вучня.
Як паведамляе БелаПАН, 9 чэрвеня на 16-гадовага школьніка міліцыянты пачалі крымінальную справу.
Міліцыянты затрымалі непаўналетняга 26 траўня на адной з вуліц Драгічына. У яго было знайшлі каля 3 грамаў марыхуаны.
Паводле папярэдніх звестак, хлопец скраў дзве расліны высушаных канопляў са школьнага гербарыя падчас прыборкі кабінета біялогіі.