У Дар’і Домрачавай не будзе годнай змены?

Гэты найлепшы вынік паказала Аксана Шымановіч, якая ўдзельнічала ў гонцы сярод юніёрак да 20 год. На дыстанцыі 10 км яна дапусціла 5 промахаў і пайграла лідару гонкі, расіянцы Вользе Падчуфаравай 4 хвіліны 39,5 сек. Іншыя беларускі — Анастасія Калей і Алена Луцыковіч — занялі адпаведна 42-е і 45-е месца сярод 56 удзельніц.

Яшчэ адна гонка пераследу прайшла на гэтым чэмпіянаце сярод дзяўчат да 18 год. Тут сярод беларусак найлепшы вынік у Вікторыі Шымко — 42-е месца з 57 спартсменак, інфармуе БЕЛТА.