У "Чорна-белых вершах" — Адам Глобус

Свае вершы чытае пісьменнік, мастак, выдавец Адам Глобус. У друку ён пачаў выступаць з вершамі ў 1981 годзе.



Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам, журналістам. Адам Глобус — адзін з заснавальнікаў літаратурнага таварыства "Тутэйшыя". Цяпер займаецца выдавецкай справай (выдавецтва "Сучасны літаратар").