У Бярозе злодзей за ноч "абчысціў" 6 "бумераў"

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, раніцай да праваахоўнікаў звярнуліся гаспадары абрабаваных машын. Пяцёра з іх не далічыліся люстэркаў задняга віду, а адзін — 2 молдынгі і 4 датчыкі парктроніка. Страты ацэньваюцца на суму больш за 6 мільёнаў рублёў.

Аўтамабілі BMW былі прыпаркаваныя ў жылых дварах па вуліцы Паўночнай. Па факце крадзяжу была распачата крымінальная справа. Калі міліцыя знойдзе злодзея, яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі