У Бруселі прайшоў дыялог прадстаўнікоў Беларусі і ЕС

Ён прайшоў у будынку Еўракамісіі. Беларускі бок прадстаўлялі намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Галухоў, прадстаўнікі МЗС, міністэрстваў фінансаў, эканомікі, Нацбанку, прадстаўніцтва Беларусі пры ЕС. Еўрапейскі бок быў прадстаўлены начальнікам упраўлення краін-суседзяў ЕС і макрафінансавай дапамогі Гендырэктарата Еўракамісіі па эканоміцы і фінансах Геліядора Тэмпрана, супрацоўнікамі Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Як паведамляе БЕЛТА, падчас сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі "аб асноўных макраэканамічных тэндэнцыях у Беларусі і ЕС". Была пацверджаная ўзаемная зацікаўленасць у далейшым "якасным пашырэнні кантактаў па эканамічных і фінансавых пытаннях".

Фота — rus.ruvr.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі