У Брэсце ў доме ўтварылася вялізная расколіна (фота)

На самую вялікую расколіну ў бакавой сцяне паставілі “маячкі”. Яны спаўзлі на велічыню запалкавай каробкі (5 сантыметраў).

“Маячкі” накладваюць, каб было бачна, ці расце расколіна ці не. На кант мура і ваконныя проймы наклалі жалезныя сцяжкі, аднак каля даху трэшчына складае каля васьмі сантыметраў!

Дом ідзе пад знос, яго адсялілі. Але каля дома ходзяць у двары людзі, бегаюць жывёлы. Гэта самы цэнтр горада.

З тыльнага боку мур патрэскаўся па другім разе, ужо ў замазаных тынкам месцах. Сцяжак тут няма. Знізу самая вялікая расколіна засвідраваная на ўзроўні першага паверху, каб не павялічвалася.

На “маячкі” відавочна ніхто не зважае. Дадатковымі “маячкамі” дома сталі графіцісты, якія густа замалявалі мур з боку вуліцы. Але бліжэй да двара наносіць малюнкі яны не наважыліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі