У бліжэйшыя дні з'явіцца пагроза грыпу

Па словах медыкаў, якія перадае тэлеканал СТВ, ужо ў бліжэйшыя дні ўсталюецца самае спрыяльнае для вірусаў надвор'е.

Галоўны спосаб прафілактыкі грыпу — спецыяльная маска ці павязка. Што праўда, у Беларусі гэты сродак прыжываецца кепска.

Пік сезоннага захворвання на грып медыкі чакаюць праз некалькі тыдняў. Па словах лекара-інфекцыяніста сталічнай паліклінікі №9 Мікалая Раманава, сярод вострых рэспіраторных захворванняў цяпер найбольш распаўсюджаны не грып, а іншыя вірусныя інфекцыі.

Фота — ctv.by