У Беластоку судзяць перапраўшчыкаў нелегалаў з Беларусі
Па справе праходзяць 12 грамадзянаў Беларусі, Польшчы і В’етнаму.
Як паведамляе “Польскае прэсавае агенцтва”, яны абвінавачваюцца ў арганізацыі нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, як мінімум, 8 групаў в’етнамцаў. 49 нелегалаў польскія памежнікі змаглі затрымаць. Падзеі мелі месца ў перыяд з чэрвеня 2009 па жнівень 2010 года.
Справу разглядае акруговы суд у Беластоку. Затрыманыя сцвярджаюць, што яны невінаватыя. Максімальнае пакаранне, якое ім пагражае — 12 гадоў зняволення.
Фота — bymedia.net