У Беларусі цалкам забароняць паліць у рэстаранах і цягніках

24 сакавіка адбылося паседжанне міжведамаснага савета па папярэджанні і прафілактыцы п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажыванні тытуню пры Савеце міністраў. Старшыняваў на ім віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік. Разглядаўся праект закону "Пра абарону здароўя насельніцтва ад наступстваў спажывання тытуню і ўздзеяння навакольнага тытунёвага дыму".

Савет прапанаваў уключыць законапраект у план падрыхтоўкі на 2014 год. Акрамя таго, чакаецца, што дакумент пройдзе праз грамадскае абмеркаванне.

Як паведамляюць Naviny.by, у законе плануецца забараніць паленне ва ўсіх аб'ектах харчавання. Гэта значыць, курэнне ў кавярнях і рэстаранах будзе забаронена цалкам, а не проста абмежаванае зонамі для курцоў, як цяпер. Таксама плануецца поўная забарона і на паленне ў цягніках.

Для курцоў закон прадугледжвае пашырыць спектр паслуг па вызваленні ад тытунёвай залежнасці. Дарэчы, цяпер у Беларусі паліць 30,5% насельніцтва.

Фота — fantom-xp.com