У аўторак удзень чакаецца да 9 марозу

У некаторых раёнах уначы чакаецца невялікі снег, удзень без істотных ападкаў. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, перадае БЕЛТА са спасылкай на Гідраметцэнтр. Вецер уначы паўночны, удзень няўстойлівы слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў марозу, пры праясненнях — да мінус 13. Удзень чакаецца мінус 3-9 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі