У аўтамабілі адмовілі тармазы на хуткасці 200 км/г (відэа)

Здарэнне адбылося ў амерыканскім штаце Тэхас яшчэ ў снежні 2012-га, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Як паведамляе сайт delfi.lv, падлетак спакойна ехаў па шашы, калі раптоўна аўтамабіль стаў набіраць хуткасць. Нічога зрабіць з гэтым кіроўца не мог і патэлефанаваў у паліцыю ў спадзяванні на дапамогу. Hyundai спыніўся толькі пасля сутыкнення з іншай машынай. Падлетак выжыў цудам, ён атрымаў некалькі пераломаў.

Прадстаўнік Hyundai ў ЗША заявіў, што адначасовае сапсаванне акселератара, каробкі перадачаў і тармазоў — амаль немагчымы выпадак.