У 2012 годзе кошт газу для Беларусі можа быць $150-165 за тысячу кубоў

Кошт газу абмяркоўваецца ў матэрыяле газеты "Ведомости" пад загалоўкам "Расія завяршае газавыя канфлікты з Беларуссю".

Такім чынам у 2012 годзе расійскі газ можа патаннець для Беларусі амаль удвая. Газета таксама піша, што з 2013 году яго кошт будзе прывязаны да ўнутрырасійскага. Кошт сыравіны будзе лічыцца па формуле, якая ўлічвае кошт у адным з рэгіёнаў Расіі.

Такія дамовы плануецца падпісаць на ўзроўні міжурадавых пагадненняў і кантрактаў з "Газпрамам", заявілі "Ведомостям" два чыноўніка ва ўрадзе Расіі. Гэтую інфармацыю падцвярджае таксама яшчэ адно расійскае выданне —  "Известия". Праўда, яно называе іншы кошт — 165,6 долара за тысячу кубоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі