Транзіт расійскай нафты па Беларусі можа вырасці на 8%

Лічбу ў 8% называе крыніца ў расійскім Міністэрстве энергетыкі, перадае interfax.by. Па словах расійскага чыноўніка, Беларусь не змагла абгрунтаваць свае прапановы па павелічэнні тарыфу на 20%. Лічба ў 8,3% была разлічаная па загадзя прынятай методыцы з разлікам інфляцыі.

У той жа час паведамляецца, што канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Яно чакаецца на днях. Нагадаем, што тэрмін дзеяння дамоваў наконт транзіту расійскай нафты і пастаўкі яе на беларускія НПЗ, заканчваецца 1 лютага 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі