The Toobes выклалі новы альбом для бясплатнай спампоўкі

Гурт The Toobes выклаў у Сеціва новы альбом “My Generation”. Бясплатна спампаваць пласцінку можна на сайце Thankyou.ru. Пры жаданні кожны ахвочы можа аддзячыць музыкаў, перавёўшы любую суму з дапамогай інтэрнэт-плацяжоў.

Праца над альбомам вялася цягам двух гадоў. У выніку, кажа бубнач Стас Ламакін, атрымалася канцэптуальная пласцінка пра іх пакаленне, у якой усе песні ўзаемазвязаныя.

Стас Ламакін: “Кожная песня – гэта нейкая невялікая, можа быць, выдуманая гісторыя, а можа, і не выдуманая. Усе тэксты абстрактныя, але гэта нейкія перажыванні, і яны перасякаюцца. Кожная песня звязаная з іншай песняй у гэтым жа альбоме. І гэта неяк прыемна”.

Па словах музыкаў, новы альбом захоўвае ўсе фішкі, уласцівыя “Тубсам”. Аднак, у параўнанні з першым дыскам “Hello”, гучыць больш магутна, свядома і па-даросламу. Канцэртная прэзентацыя пласцінкі адбудзецца 26 лістапада ў клубе Re:Public. Нагадаем, кожны слухач Еўрарадыё мае выдатную магчымасць атрымаць квіткі на канцэрт The Toobes задарма. Аднак для гэтага трэба паўдзельнічаць у нашым конкурсе. Усе падрабязнасці тут!

Ну а пра тое, як ствараўся альбом і якім атрымаўся, чытайце ў нашым інтэрв'ю з музыкамі!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі