Сяргея Каваленку перавялі ў вар'ятню пры калоніі "Віцьба-3"

Паводле яго слоў, выводзіць Каваленку з галадоўкі ў цывільным шпіталі міліцыянты не дазволілі. Яны лічаць, што ў "Віцьбе-3" для гэтага будуць усе ўмовы.

Нагадаем, актывіст КХП БНФ быў асуджаны ў лютым Першамайскім судом Віцебска за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй "хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны на галоўнай ёлцы абласнога цэнтру бела-чырвона-белы сцяг). Ад снежня з перапынкамі Каваленка трымаў за кратамі галадоўку, з якой яго прымусова спрабуюць вывесці.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі