Сяргей Калякін пераабраны старшынём “Справядлівага свету”

Сам лідэр левай арганізацыі кажа, што рашэнне было не толькі палітычным, але і лёсавызначальным. Паводле яго слоў, абраная тактыка рэфармавання партыі выявілася абгрунтаванай. Партыя не згубіла ніводнай арганізацыйнай структуры, а яе колькасць не толькі не скарацілася, але і ўзрасла за кошт новых людзей, паведамляе БелаПАН.

Да 2009 года арганізацыя мела іншую назву — Партыя камуністаў Беларуская. Рашэнне аб перайменаванні была прынятае на XIV пазачарговым з’ездзе партыі. Як патлумачыў тады Калякін, новая назва дазволіць партыі залучыць у свае шэрагі не толькі моладзь, але і прадстаўнікоў іншых левых арганізацый, якія не прайшлі ў Беларусі рэгістрацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі