Супрацоўнікам БрДУ забаранілі глядзець "Доктара Хаўса" у час працы

Праверка КДК, якая праходзіла 28-30 красавіка ў дзяржсэктары ўсёй краіны, вылучыла ў педунівэрсітэце Брэста шэраг дысцыплінарных парушэнняў. Імі аказаліся наяўнасць на працоўных кампутарах "інфармацыі, якая не выкарыстоўваецца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе": фільмы, музыка ды іншыя асабістыя файлы супрацоўнікаў навучальнай установы.

На гэтым тыдні рэктаратам унівэрсітэта была створана спецыяльная камісія, мэта якой - пільны кантроль на працаю карыстальнікаў ЭВМ.

"Сярод працоўнага дня ўвайшлі ў кабінэт прадстаўнікі камісіі і пачалі вывучаць, чым жа мы займаемся ў працоўны час. Глядзелі ўсё: апошнія дакументы, закладкі ў інтэрнеце, гісторыю раздруковак на прынтары. Мая калега мела сур'ёзную размову з кіраўніцтвам, калі на яе кампутары знайшлі адну серыю "Доктара Хаўса" -  распавяла "Еўрарадыё" Алена, супрацоўніца адной з кафедраў БрДУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі