Суд над маладафронтаўцамі адкладзены

Як інфармуе Радыё "Свабода", на суд не прывезлі Міхаіла Мускага і Рамана Васільева. Яны адбываюць адміністрацыйны арышт пасля Чарнобыльскага шляху.

У трэцяга адказчыка — Паўла Сяргея — сёння таксама суд за Чарнобыльскі шлях. Акрамя таго, на 10 траўня хлопца выклікалі ў ваенкамат.

Нагадаем, што супраць трох маладафронтаўцаў выступаюць сябры Камуністычнай партыі Беларусі. Яны просяць кампенсаваць знявагу гонару і годнасці. Бо 7 лістапада 2011 года маладафронтаўцы закідалі яйкамі помнік Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

Камуніст Мікалай Юшчанка патрабуе спагнаць з маладафронтаўцаў 1,5 мільёна рублёў, а ягоны аднадумца Мікалай Валовіч — 4,5 мільёна рублёў.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі