“Сталінобус” у Мінск пакуль не пусцілі (фота)

У блогу актывіста
кампаніі “Аўтобус перамогі” Віктара Логінава з’явіўся допіс “Мінск з намі”. Там
гаварылася, што ў траўні па сталіцы Беларусі будзе ездзіць аўтобус з выявай
Сталіна. Аднак як удалося даведацца Еўрарадыё, інфармацыя аказалася заўчаснай.

“Наш чалавек у
Мінску працуе над гэтым. Спрабуе дамовіцца. Нейкія крокі наперад ужо ёсць, але канчаткова
дамовіцца пакуль не ўдалося”,
-- расказвае Андрэй Рэрых, прэс-сакратар ініцыятывы.

Ён гаворыць, што
калі дамовіцца з мінскімі ўладамі атрымаецца, аб гэтым стане вядома ў канцы
красавіка.

Першы аўтобус з
выявай Сталіна і лозунгам “За Радзіму! За Перамогу!” з’явіўся ў
Санкт-Пецярбургу
яшчэ ў 2010 годзе. Актывісты ініцыятывы вядуць збор сродкаў у
інтэрнэце і збіраюцца сёлета запусціць такія аўтобусы ў 40 гарадах СНД і ў
Прыбалтыцы.