Смалявіцкія міліцыянты прызналі, што затрымалі 1,5-гадовае дзіця

Чайчыца абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыянтам і аштрафавалі на  1 млн 50 тысяч рублёў. 


На судзе міліцыянты прызналі, што затрымлівалі Мужчыну разам з маленькім унукам. Па словах маёра Андрэя Мартысюка, дзіцё прыйшло ў пастарунак за руку з дзедам. Там на працягу паўгадзіны ішло разбіральніцтва, пакуль маці з групай падтрымкі прыйшла па малога у РАУС.


Нагадаем, раней абласная міліцыя заявіла, што паўтарагадовага хлопчыка не затрымлівалі, а мужчына аддаў дачцэ ўнука перад будынкам міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі